Гістарычны каляндар
12 лютага 1839

Адбыўся Полацкі царкоўны сабор

12 лютага 1839 г. адбыўся Полацкі царкоўны сабор, на якім "аднадушна" падабраныя загадзя ўладай ўдзельнікі прынялі "саборны акт" аб далучэньні уніяцкай царквы да Рускай праваслаўнай і накіравалі прашэньне аб гэтым Мікалаю I. Цар 25 сакавіка 1839 г. зацьвердзіў саборны акт і далучыў уніяцкую царкву ў Расеі да Рускай праваслаўнай царквы. У праваслаўе перайшло больш за 1170 тысяч чалавек, больш за 543 тысячы адмовіліся і прынялі рымска-каталіцкае веравызнаньне. На тэрыторыі каралеўства Польскага (Сядлецкая, Люблінская і Сувалкаўская губэрні) царкоўная унія была ліквідаваная ў 1875 г. Частка уніятаў (асабліва ў Віцебскай губэрні) не прызнала акту ліквідацыі уніяцкай царквы. Жыхары соцень вёсак адмаўляліся прызнаваць праваслаўных сьвятароў. Паліцыя карала жыхароў з усёй жорсткасьцю.

Увесь спіс падзей

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал