Гістарычны каляндар
29 студзеня 1884

Нарадзіўся Антон Луцкевіч

Луцкевіч Антон Іванавіч (1884 - 1942) - адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў ХХ ст., гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст. Брат Івана Луцкевіча. У сакавіку 1918 году быў разам з Язэпам Туркевічам, Іванам Луцкевічам і Янкам Станкевічам накіраваны на беларускае паседжаньне ў Менск, якое завяршылася абвяшчэньнем Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году. У 1918 - 1919 гадах ачольваў урад БНР. Вясною 1920 г. вярнуўся на сталае жыхарства ў Вільню. Летам таго ж году арыштоўваўся бальшавікамі. Пазьней уваходзіў у Віленскі Беларускі нацыянальны камітэт. У верасьні 1939 году арыштаваны бальшавікамі ў Вільні і перавезены ў Менск. Асобай нарадай НКУС СССР прыгавораны да 8 гадоў канцлягераў. Памёр у саратаўскай вязьніцы НКУС. Рэабілітаваны ў 1989 годзе.

Увесь спіс падзей

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал