Гістарычны каляндар
4 лютага 1808

Нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч выдатны пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч. Першымі вядомымі нам творамі пісьменніка сталі п'есы "Рэкруцкі яўрэйскі набор", 'Спаборніцтва музыкантаў", "Чарадзейная вада". Гэтыя п'есы былі напісаны на польскай мове і ў 40-я гг. пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. убачыла свет выдатная музычная п'еса В.Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка" ("Ідылія"), дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка. Прозвішча аднаго з найболып каларытных герояў п'есы - Навума Прыгаворкі - ў далейшым ён выкарыстаў як літаратурны псеўданім. У 50-я гг. Дунін-Марцін-кевіч стварае вершаваныя апавяданні "Вечарніцы", "Гапон", "Халімон на каранацыі" і інш. У гэты час ён пераклаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Аднак царская цэнзура забараніла выданне гэтага перакладу.

Творчасць Дуніна-Марцінкевіча завяршала рамантычна-этнаграфічны перыяд у развіцці беларускай літаратуры. Заслугамі пісьменніка з'яўляюцда распрацоўка беларускай літаратурнай мовы, сілабічнага вершаскладання, новых жанравых формаў. Класікай беларускай літаратуры стаў яго фарс-вадэвіль "Пінская шляхта", які быў напісаны напачатку 60-х гг. Творчасць Дуніна-Марцінкевіча аказвала значны ўплыў на фарміраванне беларускай нацыянальнай літаратуры і ў пазнейшыя часы.

Увесь спіс падзей