Гістарычны каляндар
22 студзеня 1863

Пачалося паўстанне Кастуся Каліноўскага

Пачатак 1863 г. азнаменаваўся новым пад'ёмам сялянскага руху ў Беларусі, які быў выкліканы надзеямі былых памешчыцкіх сялян атрымаць "настояшую волю" ў сувязі з пераводам іх у становішча часоваабавязаных. Гэта супала па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем, якое ў 1863 г. ахапіла ўсю Польшчу.

Кастусь КаліноўскіНапярэдадні паўстання тут аформілася два крылы, за якімі замацаваліся назвы "белыя" і "чырвоныя". "Белыя" (партыя землеўладальніцкай шляхты і буржуазіі) хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., гзта значыць з уключэннем у яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны, выкарыстоўваючы націск захаднееўрапейскіх дзяржаў на Пецярбург. "Чырвоныя" ўяўлялі сабой разнастайны ў сацыяльных і палітычных адносінах блок, у які ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, інтэлігенцыя, гарадскія нізы, студэнцтва і часткова сялянства. Барацьбу за незалежнасць яны звязвалі з вырашэннем аграрнага пытання. Аднак па метадзе іх вырашэння "чырвоныя" дзяліліся на "правых" - памяркоўных і "левых"- прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. "Правыя" ў рашэнні сваёй палітычнай праграмы адводзілі вядучую ролю шляхце. Асцерагаючыся сялянскага паўстання, яны выступалі за надзяленне сялян зямлёй за кошт канфіскацыі яе часткі ў памешчыкаў з адпаведнай грашовай кампенсацыяй .

"Левыя", прызнаючы права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў, залог поспеху нацыянальна-вызваленчай барацьбы бачылі ў саюзе з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Для кіраўніцтва паўстаннем "чырвонымі" вясной 1862 г. у Варшаве быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).

Падобныя палітычныя плыні існавалі ў Беларусі і Літве. Так, у Вільні летам 1862 г. з мэтай падрыхтоўкі паўстання ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фармальна быў падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як "чырвоных", так і "белых". Сярод іх былі Л.Звяждоўскі, Я.Козел, Б.Длускі, З.Чаховіч, Э.Вярыга і К.Каліноўскі. Па ініцыятыве ЛПК збіраліся сродкі на паўстанне і былі створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі: гродзенская (кіраўнік К.Каліноўскі), мінская (А.Трусаў), навагрудская (У.Борзабагаты) і інш.

"Левую" частку паўстанцаў у Беларусі ўзначальваў Кастусь Каліноўскі (1838 - 1864). Ён быў выхадцам з сям'і збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Пецярбургскі універсітэт, з'яўляўся актыўным членам тайнага гуртка выдатнага польскага рэвалюцыянера С.Серакоўскага. Разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім, К.Каліноўскі ў 1862 - 1863 гт. выдаваў на беларускай мове газету "Мужыцкая праўда" (усяго выйшла 7 нумароў), пранікнутую рэвалюцыйна-дэмакратычнымі ідэямі. Газета растлумачвала сялянам прыгонніцкі характар рэформы, заклікала іх не верыць цару і разам "з мужыкамі з-пад Варшавы ... і ўсёй Расіі" са зброяй у руках ісці здабываць "сапраўдную волю і зямлю". Разам з тым газета заклікала сялян вярнуцца ў грэка-каталіцкую (уніяцкую) веру, якая была скасавана на Полацкім царкоўным саборы ў лютым 1839 г.

У ходзе паўстання, якое пачалося ў Варшаве ў ноч на 23 студзеня, ЛПК прыняў праграму, якую раней абвясціў ЦНК. Гэта праграма прадугледжвала раўнапраўе грамадзян незалежна ад саслоў'я, нацыянальнасці і веравызнання,перадавала ў поўную ўласнасць сялян надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, адмяняла іх феадальныя павіннасці. Разам з тым яна захавала памешчыцкае землеўладанне і выкуп зямлі, якая пераходзіла сялянам. Беззямельныя сяляне, удзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па 3 моргі зямлі. Па сваім сацыяльна-эканамічным характары гэта была буржуазная праграма, якая адказвала інтарэсам "чырвоных".

Інсургенты выходзяць з Горадні на зборны пункт.
Інсургенты выходзяць з Горадні на зборны пункт.
Гравюра XIX ст.

1 лютага 1863 г. ЛПК, які ўзначальваў Кастусь Каліноўскі, звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу. Першыя паўстанцкія атрады былі створаны на тэрыторыі заходніх паветаў Беларусі ў канцы студзеня, а на астатняй тэрыторыі Беларусі - у сакавіку - красавіку. Яны фарміраваліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян. Атрады паўстанцаў, якія ўзначальваліся В.Урублеўскім, Ф.Ражанскім (Гродзенская губ.), С.Серакоўскім і А.Мацкявічусам (Ковенская губ.), А.Трусавым (Мінская губ.), Л.Звяждоўскім (Магілёўская губ.), М.Чэрняком (Віленская губ.) імкнуліся прыцягнуць да паўстання як можна болып сялян, спрабавалі рэалізаваць аграрную праграму. Кіраўнікі паўстання, асабіста К.Каліноўскі, мелі намер распаўсюдзіць паўстанне на прыбалтыйскія і рускія губерні. Для гэтага прадугледжвалася стварэнне новых атрадаў: С.Серакоўскага ў Літве і Эстоніі, О.Грабніцкага, В.Кульчыцкага ў Віцебскай губерніі. На дапамогу Л.Звяждоўскаму з Пецярбурга і Масквы прыбылі афіцэры І.Будзіловіч, К.Жаброўскі і інш. з мэтай распаўсюджвання паўстання на Смаленск і Маскву.

Баючыся актывізацыі дзеянняў паўстанцаў і ўплыву на сялян Кастуся Каліноўскага, "белыя" захапілі кіраўніцтва паўстаннем ў свае рукі. У сакавіку 1863 г. па ўказанні ЦНК быў створаны "Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы" узамен распушчанага ЛПК. У склад мясцовых рэвалюцыйных арганізацый былі ўведзены прыхільнікі "белых". Каб не ўносіць раскол у рады паўстанцаў, К.Каліноўскі вымушаны быў падпарадкавацца. У маі паўстанне ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях было падаўлена. Цэнтрам паўстанцкага руху на Беларусі становіцца Гродзенская губерня, куды ў красавіку 1863 г. у якасці ваяводскага камісара прыязджае К.Каліноўскі.

Мужыцкая праўда.
Бой паўстанцаў з карнікамі.
Тагачасны малюнак.

У Беларусь і Літву царскім урадам былі кінуты буйныя сілы для падаўлення паўстання. У маі 1863 г. генерал-губернатарам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі быў назначаны М.М.Мураўёў, які атрымаў ад сучаснікаў прозвішча "вешацель" за бязлітасную расправу з удзельнікамі руху. Тады ж для заспакаення сялян Беларусі і Літвы ўказамі Аляксандра II ад 1 сакавіка і 2 лістапада 1863 г. былі адменены часоваабавязаныя адносіны, уведзены абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, прадугледжана неадкладнае вяртанне сялянскіх адрэзкаў, а таксама змяншэнне выкупных плацяжоў.на 20 %. У кастрычніку 1863 г. М.М. Мураўёў падпісаў загад аб надзяленні сялян, якія былі абеззямелены ў 1846 - 1856 гг., 3 дзесяцінамі зямлі, гаспадарам, якіх памешчыкі пазбавілі зямлі пасля 1857 г., надзелы вярталіся цалкам. М. Мураўёў абавязаў таксама сельскія тав'арыствы наглядаць за мясцовай шляхтай, арганізаваў сялянскія каравулы, якія павінны былі весці барацьбу з паўстанцамі, разгарнуў шырокую антыпаўсганцкую і антыпольскую агітацыю.

Харугва коннай паўстанцкай брыгады.
Харугва коннай паўстанцкай брыгады.

Гэтыя меры, а таксама нерашучая аграрная палітыка ЦНК у значнай ступені скарацілі геаграфію сялянскага руху. Асноўная маса сялян Беларусі не прымала ўдзелу ў паўстанні (сярод, паўстанцаў сяляне складалі не больш 18 %). Такім чынам тактыка "левых", якія разлічвалі на пашырэнне сялянскага руху, не спраўдзілася. Акрамя таго, кіраўнікі літоўска-беларускага "Аддзела", асцерагаючыся рэпрэсій, пакідалі свае пасады. Панічны настрой сярод 'белых" у Вільні быў абумоўлены і стратай імі веры ў дапамогу з боку Англіі і Францыі, урады якіх, нягледзячы на адкрытае спачуванне заходнееўрапейскай дэмакратыі, нічога не зрабілі для падтрымкі паўстання.

У чэрвені 1863 г. пасля арышту А.Аскеркі, Ф.Далеўскага -членаў "Аддзела" ў яго склад былі ўведзены К.Каліноўскі і І.Малахоўскі. Кіраўніцгва паўстаннем зноў перайшло ў рукі "чырвоных". Прыхільнікамі Каліноўскага быў створаны падпольны ўрад "Літоўска-Беларускі чырвоны жонд". Новае кіраўніцтва рабіла перамены ў мясцовых арганізацыях, выкрывала паклёп урада на паўстанне як на справу памешчыкаў вярнуць прыгоннае права, імкнулася аднавіць страчаньга сувязі з рэвалюцыйнай арганізацыяй "Зямля і воля". Аднак ажывіць паўстанне ўжо не ўдалося. Мясцовае дваранства канчаткова адышло ад руху, прыняўшы ўдзел у кампаніі "вернападданніцкіх адрасоў" імператару Аляксандру II. 28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад аддаў загад аб спынені ваенных дзеянняў. Узброеная барацьба ў Беларусі спынілася восенню 1863 г., а летам 1864 г. была ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудкім павеце. Паўстанне было падаўлена. У студзені 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, мужны рэвалюцыянер звярнуўся да народа з "Лістом з-пад вісельні", у якім заклікаў працягваць барацьбу. 22 сакавіка 1864 г. Кастусь Каліноўскі быў павешаны ў Вільні.

Растрэл паўстанца расейскімі салдатамі.
Растрэл паўстанца расейскімі салдатамі.

Удзельнікі паўстання падвергліся бязлітасным рэпрэсіям, былі разбураны іх сядзібы, маёмасць канфіскавана. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўсгання, забіраліся ў казну і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных губерняў. Землеўладальнікам "польскага паходжання" забаранялася купляць на Беларусі зямлю, сялянам-каталікам норма зямлі на гаспадарку абмяжоўвалася 60 дзесяцінамі. За ўдзел у паўстанні каталіцкіх святароў касцёлы зачыняліся або пераўтвараліся ў праваслаўныя цэрквы. За падтрымку паўстання студэнтамі ўлады закрылі Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасць сярэдніх навучальных устаноў. Настаўнікі і іншыя катэгорыі мясцовай інтэлігенцыі (медыцынскія работнікі, землямеры) былі пераведзены на службу ў цэнтральныя губерні і заменены новымі, якім урад давяраў рэалізацыю сваёй палітыкі. Мэтай яе стала русіфікацыя края. У навучальных і грамадскіх установах была ўведзена руская мова як абавязковая, забаронена выкладанне польскай мовы, зачынены польскія бібліятэкі. У Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, больш за 850 чалавек сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек выселены, у тым ліку 500 - на пасяленне ў Сібір. Паўстанне 1863 г. было накіравана супраць самадзяржаўя, рэшткаў прыгоннага права, супраць нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці. Яно прымусіла царскі ўрад пайсці на больш выгадныя ўмовы правядзення сялянскай рэформы ў Беларусі і Літве. Паўстанне аказала вялікі ўплыў на ажыўленне рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Заходняй Еўропе, садзейнічала абуджэнню беларускага нацыянальнага руху. Разам з тым паустанне мела і адмоўныя вынікі. Яно змяніла і надоўга затрымала ў Беларусі правядзенне прагрэсіўных буржуазных рэформаў 60-70-х гг. Так, земская рэформа не праводзілася ўвогуле, судовая, цэнзурная і гарадская былі праведзены са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі ад агульнарасійскіх прынцыпаў.

Увесь спіс падзей

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!