Гістарычны каляндар
25 сакавіка 1958

Памёр Аляксей Кабычкін

Аляксей Кабычкін (1891-1958), беларускі нацыянальны дзяяч. Скончыў Слуцкую мужчынскую клясычную гімназію і юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. Да беларускага руху далучыўся падчас першае расейскае рэвалюцыі 1905-1907 гг., удзельнічаў у беларускім маладзёвым гуртку ў гімназіі, дзе вучыўся. Удзельнік Слуцкага антыбальшавіцкага збройнага чыну 1920 г., уваходзіў у склад вайсковага трыбуналу. 3 1921 г. у Вільні, зьяўляўся рэдактарам-выдаўцом некалькіх беларускіх газэтаў ("Наша Думка" ды інш.). Падчас Другое сусьветнае вайны Аляксей Кабычкін працаваў у Лідзкім гарадзкім судзе. 3 канца лета 1944 г. у заходняй частцы Нямеччыны. Улета 1945 г. трапіў у лягер для рэпатрыянтаў у г. Куфштэйн (Аўстрыя), цудам выратаваўся ад "СМЕРШу". У 1956 г. пераехаў у Францыю, апошнія гады дажываў у доме для састарэлых у г.Кан, дзе і памёр у шпіталі ад раку ў гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі - 25 сакавіка 1958 г.

Крыніца: Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах - Мінск : Медысонт, 2006. - 400 с.

Увесь спіс падзей

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал