Гістарычны каляндар
29лютага 1468

Выданне Судзебніка Казіміра Ягелончыка

У 1468 г. быў выданы (судовы) ліст вялікага князя Казімера. У ім было галоўна крымінальнае права й працэс. Гэты ліст быў апрацаваны пашыраным пленумам Рады Вялікага Княства Літоўскага. Ен ёсьць "кадыфікацыяй мясцовага звычаёвага права, каторае дзеяла ў межах собскага "гаспадарства Літоўскага"". Собскае гаспадарства Літоўскае або собсная Літва абыймала землі, што складалі прыблізна пасьлейшыя губэрні Горадзенскую, Віленскую, Менскую, Магілеўскую і ўсходнюю часьць Ковенскае, зн. каля 4/5 собскае Літвы складалі землі беларускія. Із звычаёвага права гэтых земляў паўстаў ліст Казімераў 1468 г. і на гэтыя землі правы гэтага лісту пашыраліся. А іншыя беларускія й небеларускія землі беларускага гаспадарства карысталіся сваім звычаёвым правам. Гэтае права было названае Лістам дзеля таго, што ў старабеларускай мове кажны дакумэнт звалі лістам. Прымеж таго ў дзевятнаццатым стагодзьдзі Расейцы назвалі яго (гэны ліст) у сваёй літаратуры пасвойму - "Судебник Казимира".

Увесь спіс падзей

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал