Гістарычны каляндар
28 снежня 1908

Заснавана таварыства «Наша Хата»

28 снежня 1908г у Вільні рэдакцыяй газеты “Наша ніва” і асабіста А. Уласавым было заснава беларускае кнігавыдавецкае таварыства “Наша хата”, якое мела мэтай пашырэнне беларускай выдавецкай дзейнасці. На першым сходзе члены таварыства вырашылі надрукаваць падручнікі: буквар і хрыстаматыю. Пазней у супрацоўніцтве з суполкаю “Загляне сонца i ў наша аконца” было выпушчана “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Я. Коласа. Акрамя гэтага у “Нашай хаце” выдаваліся беларускіе календары, мастацкія і публіцыстычныя творы. Выдавецтва праіснавала да 1911 г.

Увесь спіс падзей

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал