Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычны каляндар
15 снежня 1862
Першая беларуская чыгунка
Першай чыгункай, пракладзенай на беларускай зямлі, была чыгунка на участку Парэчча - Гародня, з'яўляўшаяся часткай чыгуначнай магістралі Пецярбург - Варшава, здадзенай у выкарыстанне (15) 27 снежня 1862 года.

Будаўніцтва чыгункі на 309-й вярсце ўчастка Вільня - Роўна. 1884 год.
Будаўніцтва першага ўчастка чыгункі на Беларусі вельмі паспрыяла развіццю эканомікі Гародні, умацаванню яе сувязей з балтыйскімі краінамі, цэнтральнай і паўночнай часткамі Расеі. Таксама паспрыяла агульнаму эканамічнаму развіццю нашага краю і паклала пачатак агульнай чыгунканізацыі Беларусі. Ужо да пачатку XX стагоддзя Беларусь мела густую сетку чыгунак працягласцю 2837 вёрст, а к 1913 году ва ўсёй чыгуначнай прамысловасці працавала больш за 150 тысяч працоўных.