Гістарычны каляндар
5 лістапада 1893

Нарадзіўся Кастусь Езавітаў

Кастусь Езавітаў
Кастусь Езавітаў і яго аўтограф на бланку пасведчанні грамадзяніна БНР, выдадзенага консулам БНР у Рызе

Кастусь Езавітаў (1893 - 1946), беларускі нацыянальны дзяяч, вайсковец. Нарадзіўся ў Дзвінску ў сям'і кадравага афіцэра. Вучыўся ў Віцебскім настаўніцкім інстытуце, пасля ў Паўлаўскай вайскавой навучальне. Падчас вучобы займаў актыўную грамадзянскую і нацыянальную пазіцыю, у 1913 годзе стаў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне.

Дэлегат Першага Усебеларускага кангрэса. У лютым 1918 г. - беларускі камендант Мінска, уваходзіў у Раду БНР у якасьці ваеннага міністра. У пачатку 1919 года знаходзіўся ў Гародні, адзін з камандзіраў 1-га Беларускага палка, літоўскімі ўладамі прызначаны камэндантам гораду. Пазьней, падчас польска-савецкай вайны, узначальваў Вайскова-дыпляматычную місію БНР у Латвіі й Эстоніі.

У 1921 - 1939 гг. жыў у Латвіі, актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці, быў дырэктарам Рыжскай беларускай гімназіі. Неаднаразова арыштоўваўся латвійскімі ўладамі за беларускую нацыянальную дзейнасць.

Падчас Другой сусветнай вайны спачатку знаходзіўся ў Рызе, пасьля пераехаў у Менск, узначальваў галоўную вайсковую ўправу Беларускае Цэнтральнае Рады. Пасля эміграцыі ў Германію узначаліў Вайсковы аддзел пры БЦР, быў "ваенным міністрам і галоўным інспектарам узброеных сілаў" (да студзеня 1945 г.). Прымаў удзел у стварэнні беларускіх фармаванняў на тэрыторыі Германіі, а таксама ў арганізацыі антыбальшавісцкай партызанскай барацьбы на Беларусі. У красавіку 1945 года арыштаваны савецкаю контарвыведкаю "СМЕРШ" у Бэрліне. Спачатку перавезены ў Маскву, зь лістапада у менскай турме. Памёр ад сухотаў у турэмным шпіталі.

Увесь спіс падзей

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал